Рым: кангрэс, прысвечаны ролі каталіцкіх школаў у грамадскім жыцці Еўропы | Друк |
Святы Айцец
03.12.2008 16:10

З 30 лістапада па 2 снежня 2008 г. у Рыме адбываўся кангрэс, прысвечаны ролі каталіцкіх школаў на публічнай арэне Еўропы. Яе арганізатарам з’яўляецца Камісія па справах катэхезы, школаў і універсітэтаў пры Радзе Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Еўропы ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім камітэтам каталіцкай адукацыі і Епіскапатам Італіі.

Падчас кангрэсу размова ішла пра месца хрысціянаў і каталіцкіх школаў у грамадскім жыцці Еўропы, ролі гэтых цэнтраў у жыцці Касцёла і выкананні адукацыйнай місіі з перспектывы настаўнікаў і вучняў. Удзельнікі кангрэсу закраналі таксама пытанне стану каталіцкіх школаў у асобных краінах Еўропы. У кангрэсе прымаў удзел прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі кардынал Зянон Грахалеўскі.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by