Ватыкан з болем прыняў вестку аб смерці Алексія ІІ | Друк |
Святы Айцец
05.12.2008 16:33
У Ватыкане з болем прынялі навіну пра смерць Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алекія ІІ. «Скончылася цэлая эпоха ў гісторыі Царквы, таму што заслугі свяцейшага Патрыярха ў справе навяртання людзей да веры і збліжэння хрысціянаў бясконца вялікія», — адзначыў глава Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардынал Вальтэр Каспер.

Апостальскі нунцый у Маскве арцыбіскуп Антоніа Менніні цэлебраваў святую Імшу за святой памяці Патрыярха. «Мы будзем памятаць з любоўю гэтага выдатнага чалавека і тое дабро, якое ён зрабіў у справе адзінства хрысціянаў», — адзначыў арцыбіскуп.

Паводле матэрыялаў interfax.ru

 
© 2003-2025 Catholic.by