18 студзеня — Сусветны дзень малітвы аб міры на Святой Зямлі | Друк |
Святы Айцец
15.01.2009 19:23
18 студзеня 2009 г. адбудзецца Сусветны дзень малітвы аб міры на Святой Зямлі. Гэты дзень супадзе з пачаткам Тыдня малітваў за адзінства хрысціянаў, падчас якога ў каталіцкіх парафіях на розных кантынентах будуць праходзіць экуменічныя набажэнствы, удзел у якіх могуць прыняць хрысціяне розных канфесій.

З ініцыятывай малітоўнага супрацьстаяння вайне ў Сектары Газа выступіў прэзідэнт італьянскага аддзела міжнароднай арганізацыі «Каталіцкае дзеянне» Франка Міана. «Заклікі Бэнэдыкта XVI аб міры на Блізкім Усходзе не павінны быць аддадзены забыццю», — падкрэсліў Франка Міана, заахвочваючы ўсіх католікаў далучыцца да малітвы Святога Айца аб спыненні канфлікту на Святой Зямлі.

Каталіцкія дабрачынныя арганізацыі «Карытас», «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» і інш. працягваюць аказваць гуманітарную дапамогу пацярпелым. Дабрачынныя арганізацыі падтрымліваюць пастаянны кантакт з арцыбіскупам Фуадам Туалем, лацінскім Патрыярхам Іерусаліма.

Паводле матэрыялаў procatholic.ru

 
© 2003-2025 Catholic.by