Кардынал Хав’ер Ласано Барраган скіраваў пасланне з нагоды 56 Сусветнага дня пракажоных | | Друк | |
Святы Айцец |
21.01.2009 20:43 |
![]() Ініцыятарам Сусветнага дня пракажоных быў французскі пісьменнік і юрыст Рауль Фаллеро (1903–1977 гг.), які прысвяціў сваё жыццё барацьбе з праказай. Упершыню дзень салідарнасці з хворымі на праказу (т. зв. хвароба Хансэна) адбыўся ў 1954 г. У сваім пасланні старшыня ватыканскага ведамства прыводзіць дадзеныя Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ), паводле якіх ў 2007 г. было зарэгістравана 254 525 новых інфіцыраваных. Больш за 12 % — гэта дзеці ва ўзросце да 15 гадоў. «На жаль, з-за няведання ўвесь час захоўваецца безпадстаўны страх перад хворымі на праказу. Гэтыя стэрэатыпы выклікаюць у пракажоных пачуццё адкінутасці (...), што дадае ім новыя цярпенні», — піша старшыня Папскай рады. На думку кардынала Хав’ера Ласано Баррагана, гэты дзень мае важнае выхаваўчае значэнне, бо з’яўляецца добрай нагодай, каб прадставіць грамадскай думцы адпаведную і абшырную інфармацыю аб праказе. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў |