Бэнэдыкт XVI стаў ганаровым грамадзянінам горада Марыяцэля | | Друк | |
Святы Айцец |
22.01.2009 16:57 |
Напрыканцы агульнай аўдыенцыі 21 студзеня 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVI атрымаў ганаровае грамадзянства горада Марыяцэля (Аўстрыя). Дзякуючы за ўзнагароду Пантыфік адзначыў, што Марыяцэль — гэта месца пілігрымавання многіх народаў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы, якое з’яўляецца жывым сімвалам веры. Санктуарый у Марыяцэлі з’яўляецца адным з найбольш вядомых месцаў марыйнага культу ў Цэнтральнай Еўропе. Бэнэдыкт XVI наведаў санктуарый 8 верасня 2007 г. з нагоды 850-годдзя яго заснавання. Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў
|