Для таго, каб выйсці з крызісу, трэба адшукаць сэнс жыцця | Друк |
Святы Айцец
05.03.2009 19:40
«Бэнэдыкт XVI — „адпаведны“ Папа на перыяд крызісу», — піша ў сённяшнім нумары «L'Osservatore Romano» намеснік галоўнага рэдактара газеты Карло дзі Чыкко. Аўтар таксама зазначае, што ў абнародаваным 4 сакавіка 2009 г. Пасланні Святога Айца на сёлетні Сусветны дзень моладзі можна будзе пазнаёміцца з асноўнымі тэзісамі новай сацыяльнай энцыклікі Бэнэдыкта XVI.

На думку Карло дзі Чыкко, «міжнародны крызіс — гэта таксама тэст, які дазволіць змерыць каштоўнасць вучэння Бэнэдыкта XVI». «Папа мае добрую думку, як выйсці з крызісу. Не ў значэнні спецыфічнага эканамічнага рэцэпта. (...) З гэтага крызісу немагчыма выйсці без надзеі,  якая была б больш верагоднай за тую надзею, якую дае адзін толькі рынак і эканамічная тэорыя. Каб гэта сталася, трэба адшукаць сэнс жыцця. Эканамічную дэпрэсію можна перамагчы, адолеўшы дэпрэсію ідэі і звяданне надзеі», — чытаем у каментарыі.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by