Ватыкан: Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч прыме ўдзел у семінары, прысвечаным касцёльным СМІ | Друк |
Святы Айцец
06.03.2009 20:58
9 сакавіка 2009 г. у Ватыкане распачнецца семінар на тэму «Новыя перспектывы касцёльнай камунікацыі. Змены тэхналогіі і культуры мас-медыя: тэалагічна-душпастырскае разважанне». У семінары, арганізаваным Папскай радай па сродках масавай камунікацыі, прымуць удзел біскупы з усяго свету. Каталіцкі Касцёл у Беларусі будзе прадстаўляць Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

Мітрапаліт Тадэвуш выступіць з дакладам на тэму «Рыма-каталіцкі Касцёл у Беларусі і мас-медыя». Ён прадставіць прысутным іерархам інфармацыю па гісторыі развіцця каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі ў Беларусі, а таксама пра іх стан на сучасным этапе.

Семінар у Рыме будзе працягвацца да 13 сакавіка гг. Яго ўдзельнікі не толькі выступяць з дакладамі, але таксама абмяркуюць магчымую распрацоўку новых мадэляў камунікацыі ў Касцёле. Асноваю дыскусій стане душпастырская інструкцыя па СМІ «Aetatis Novae».

 
© 2003-2025 Catholic.by