Ватыкан не рэкамендуе ICANN ствараць катэгорыі Інтэрнэт-даменаў рэлігійнага характару | Друк |
Святы Айцец
09.03.2009 19:27
Ватыкан не рэкамендуе Інтэрнэт-карпарацыі па справах прысвойвання назваў і нумароў (ICANN) ствараць катэгорыі Інтэрнэт-даменаў рэлігійнага характару як, напрыклад, «.catholic», «.buddhist» або «.islam».

Ажыццяўленне такой ідэі абавязвала б ICANN вырашаць, хто мае права прадстаўляць тую ці іншую рэлігію. У такім выпадку яна павінна была б адмовіцца ад «мудрай палітыкі нейтральнасці», — лічыць кс. Карло Марыя Палвані, прадстаўнік Апостальскай Сталіцы пры ICANN.

ICANN з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якую кантралюе ўрад Злучаных Штатаў Амерыкі і якая мае сусветную манаполію на рэгістрацыю назваў Інтэрнэт-даменаў.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў

 
© 2003-2025 Catholic.by