Святы Айцец асудзіў акты тэрарызму | Друк |
Святы Айцец
12.03.2009 16:35
Бэнэдыкт XVI рашуча асудзіў забойства двух маладых салдатаў і паліцэйскага ў Паўночнай Ірландыі. Падчас агульнай аўдыенцыі ў сераду 11 сакавіка 2009 г. Святы Айцец запэўніў у сваёй блізкасці з сем’ямі ахвяраў і тых, хто атрымаў раненні. Гэтыя злачынствы Пантыфік назваў жахлівымі актамі тэрарызму.

«Акрамя прафанацыі чалавечага жыцця, яны таксама з’яўляюцца сур’ёзнаю пагрозай для палітычнага працэсу ў Паўночнай Ірландыі і могуць развеяць вялікія надзеі, якія мае і гэты рэгіён, і ўвесь свет, — сказаў Папа. — Прашу Бога, каб больш ніхто не паддаўся жахлівай спакусе насілля, але каб кожны памнажаў намаганні далейшага будавання шляху цярплівага дыялога, грамадства мірнага і справядлівага».

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 
© 2003-2025 Catholic.by