У маі з’явіцца новая энцыкліка Бэнэдыкта XVI | Друк |
Святы Айцец
23.03.2009 16:18

Старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Рэнато Марціно паведаміў, што доўгачаканая энцыкліка папы Бэнэдыкта XVI павінна з’явіцца 1 мая 2009 г. Дакумент, як раней паведаміў Дзяржаўны сакратар Святога Айца кардынал Тарчызіо Бэртонэ, будзе мець назву «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»).

У мінулы аўторак, падчас канферэнцыі, якая адбылася перад вылетам Святога Айца ў Камерун, Пантыфік прызнаўся, што прычынай, якая затрымала выхад энцыклікі ў свет, стаў эканамічны крызіс.

«Мы ўжо наблізіліся да выдання энцыклікі, калі выбухнуў крызіс. Таму неабходна было нанава звярнуцца да тэксту, каб даць больш грунтоўны і адэкватны адказ у межах нашай кампетэнцыі, у межах вучэння Каталіцкага Касцёла адносна рэальных элементаў цяперашняга крызісу», — адзначыў Бэнэдыкт XVI.

 
© 2003-2025 Catholic.by