Апостальская Сталіца заахвочвае аказаць матэрыяльную падтрымку хрысціянам Святой Зямлі | Друк |
Святы Айцец
26.03.2009 18:07

У Вялікую пятніцу ва ўсім свеце адбудзецца традыцыйны збор ахвяраванняў на развіццё Каталіцкага Касцёла ў Святой Зямлі. З гэтай нагоды пасланне да біскупаў скіравала ватыканская Кангрэгацыя па справах Усходніх Касцёлаў.

Заахвочваючы да салідарнасці з хрысціянамі Блізкага Усходу, ватыканская Кангрэгацыя падкрэслівае іх складанае становішча, якое звязана з адсутнасцю міру і адкрытай ранай, выкліканай пастаянным насіллем у гэтым рэгіёне.

У пасланні асаблівая ўвага надаецца таксама праблеме эміграцыі, у выніку якой зямля — калыска хрысціянства — можа застацца без вызнаўцаў Хрыста.

Паводле матэрыялаў інфармацыйных агенцтваў  

 

 
© 2003-2025 Catholic.by