Ватыкан: пасяджэнне Камісіі па справах Касцёла ў Кітаі | Друк |
Святы Айцец
31.03.2009 15:46
Паўночная катэдра Збавіцеля ў Пекіне — самы вялікі касцёл ў дыяцэзі

30 сакавіка 2009 г. Папская камісія па справах Касцёла ў Кітаі распачала ІІ Пленарнае пасяджэнне. Дадзеная камісія, якую стварыў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у 2007 г., займаецца вырашэннем важнейшых пытанняў, што датычаць жыцця Каталіцкага Касцёла ў Кітаі. У яе склад уваходзяць кампетэнтныя ў дадзенай справе духоўныя асобы Рымскай Курыі, а таксама прадстаўнікі кітайскага епіскапату і манаскіх ордэнаў.

І Пленарнае пасяджэнне дадзенай камісіі адбылося 10–12 сакавіка 2008 г. Яго галоўнай тэмай стаў ліст Бэнэдыкта XVI, скіраваны 27 мая 2007 г. да католікаў Кітая. На пасяджэнні абмяркоўвалася рэакцыя, з якой прынялі дакумент у самой краіне, а таксама па-за яе межамі.

Сёлетняе пасяджэнне працягнецца да 1 красавіка. На ім плануецца абмеркаванне пэўных аспектаў жыцця Каталіцкага Касцёла ў Кітаі за мінулыя два гады.

 
© 2003-2025 Catholic.by