Бэнэдыкт XVI моліцца ў інтэнцыі хутчэйшай беатыфікацыі Слугі Божага Яна Паўла ІІ | Друк |
Святы Айцец
02.04.2009 18:54

У агульнай аўдыенцыі 1 красавіка 2009 г. на плошчы Святога Пятра ўдзельнічала звыш 20 тысячаў пілігрымаў.

Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у сваёй прамове шчыра прывітаў суайчыннікаў Яна Паўла ІІ і звярнуўся да іх з наступнымі словамі: «Ведаю, што шмат палякаў прыязджае наведаць магілу Слугі Божага Яна Паўла ІІ. Няхай спадчына вашага вялікага земляка натхняе ваша асабістае, сямейнае, грамадскае і нацыянальнае жыццё. Разам з вамі прашу ў малітве аб дары яго беатыфікацыі», — адзначыў Пантыфік.

Паводле матэрыялаў Ватыканскага радыё

 
© 2003-2025 Catholic.by