| Новы генеральны сакратар Міжнароднай тэалагічнай камісіі | | Друк | |
| Святы Айцец |
| 23.04.2009 18:17 |
22 красавіка 2009 г. Святы Айцец Бэнэдыкт XVІ прызначыў новым генеральным сакратаром Міжнароднай тэалагічнай камісіі швейцарскага дамініканіна а. Шарля Марэро. Яго папярэднікам быў іспанскі арцыбіскуп Луіс Франсіско Ладарыя Фэррэра, які 9 чэрвеня 2008 г. быў прызначаны сакратаром Кангрэгацыі Веравучэння.Айцец Шарль Марэро OP нарадзіўся 28 кастрычніка 1961 г. На сённяшні дзень ён з’яўляецца дэканам факультэта філасофіі Папскага універсітэта імя святога Тамаша Аквінскага. З 1996 г. выкладае дагматычную тэалогію ў рымскім універсітэце «Angelicum». З 2005 г. уваходзіць у склад Змешанай міжнароднай камісіі па справах тэалагічнага дыялога. Пасаду старшыні Міжнароднай тэалагічнай камісіі звычайна займае кожны прэфект Кангрэгацыі Веравучэння. Сёння ім з’яўляецца кардынал Уільям Джозэф Левада. |