Кардынал Рэнато Марціно: 29 чэрвеня будзе апублікавана сацыяльная энцыкліка Бэнэдыкта XVI | | Друк | |
Святы Айцец |
23.04.2009 19:23 |
![]() Паводле ватыканскай прэсы, кардынал Рэнато Марціно з’яўляецца адным з супрацоўнікаў Папы ў напісанні энцыклікі, якая ўбачыць свет пад назвай «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе»). Сёння старшыня ватыканскага ведамства прымае ўдзел у міжнароднай канферэнцыі на тэму «Этычныя каштоўнасці і інтэгральнае развіццё асобы ў час глабалізацыі», якая праходзіць у Папскім Грыгарыянскім універсітэце. Падчас свайго выступлення іерарх заклікаў каталіцкія таварыствы і свецкіх вернікаў да ўмацавання культуры законнасці і барацьбы з усялякімі праявамі карупцыі, якая супярэчыць прынцыпам справядлівасці. |