Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве | Друк |
Святы Айцец
27.04.2009 18:29
Беларусь і Ватыкан плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве. Падрабязнасці падпісання дакумента абмяркоўваліся сёння, 27 красавіка 2009 г., падчас сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржаўным сакратаром Яго Святасці папы Бэнэдыкта XVI кардыналам Тарчызіо Бэртонэ.
 
Пра гэта паведаміў намеснік міністра замежных справаў, надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь пры Апостальскай Сталіцы Сяргей Алейнік.

Па словах Сяргея Алейніка, бакі выказалі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі супрацоўніцтва ў такіх галінах, як навука, культура, архіўная і бібліятэчная справа.

Кардынал Тарчызіо Бэртонэ выказаў задавальненне развіццём двухбаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Ватыканам, а таксама падзякаваў беларускаму лідэру за садзейнічанне Рыма-каталіцкаму Касцёлу ў Беларусі.

Паводле матэрыялаў БелТА

 
© 2003-2025 Catholic.by