Паведамленне прэс-службы Святога Пасаду | Друк |
Святы Айцец
27.04.2009 20:47

Сёння раніцай Святы Айцец Бэнэдыкт XVI даў аўдыенцыю Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь Аляксандру Лукашэнку. Пасля гэтага кіраўнік дзяржавы ў суправаджэнні міністра замежных справаў Сяргея Мартынава сустрэўся з Дзяржаўным Cакратаром кардыналам Тарчызіо Бэртонэ і арцыбіскупам Дамінікам Мамбэрці, Сакратаром па адносінах з дзяржавамі Дзяржаўнага Сакратарыяту.

Падчас размоваў, якія прайшлі ў пазітыўнай атмасферы, былі закранутыя пытанні адносна сувязі паміж вераю і розумам, а таксама міжканфесійнага і міжкультурнага дыялогу.

Акрамя таго былі абмеркаваны такія міжнародныя тэмы, як спрыянне міру і сапраўднаму развіццю чалавецтва, а таксама пытанні ўнутранага жыцця краіны, Каталіцкага Касцёла ў Беларусі і перспектывы паглыблення двухбаковага супрацоўніцтва.

Нарэшце, было адзначана мірнае суіснаванне, якім характарызуюцца адносіны паміж каталіцкай і праваслаўнай супольнасцю, а таксама з іншымі веравызнаннямі.

 
© 2003-2025 Catholic.by