Новыя дарадчыкі Святога Айца па эканамічных справах | Друк |
Святы Айцец
11.05.2009 19:49

Бэнэдыкт XVI прызначыў новых членаў Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы. Імі сталі італьянскі кардынал Агостыно Валліні (Папскі вікарый Рыма), венесуэльскі кардынал Хорхе Лібэрато Уроса Савіно (арцыбіскуп Каракаса), а таксама бразільскі кардынал Адзіліу Пэдру Шэрэр (арцыбіскуп Сан-Паулу).

Прэфектура эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы — ведамства Рымскай курыі, якое кіруе фінансавымі ўкладамі і бюджэтам Ватыкана і Рыма-каталіцкага Касцёла. Зацверджана 15 жніўня 1957 г.

У 1967 г. папа Павел VI аб’яднаў Спецыяльную Адміністрацыю Святога Трону і Адміністрацыю актываў Святога Пасаду ў адно ведамства — Адміністрацыю маёмасці Святога Пасаду пад кантролем Прэфектуры эканамічных спраў Апостальскай Сталіцы.




 
© 2003-2025 Catholic.by