Бэнэдыкт XVI пра сваю пілігрымку ў Святую Зямлю | Друк |
Святы Айцец
18.05.2009 19:25
Успамін пра пілігрымку ў Святую Зямлю стаў галоўнай тэмай разважанняў папы Бэнэдыкта XVI перад малітвай «Regina Caeli».

«Святая Зямля, сімвал любові Бога да Яго народа і ўсяго чалавецтва, з’яўляецца таксама сімвалам свабоды і супакою, якія Бог жадае для ўсіх сваіх дзяцей, — адзначыў Пантыфік. — Аднак у рэальнасці гісторыя мінулага і цяперашняга паказвае, што менавіта гэтая зямля з’яўляецца таксама сімвалам чагосьці адваротнага, а менавіта падзелаў і бясконцых канфліктаў».

Папа Бэнэдыкт XVI назваў Святую Зямлю «пятым Евангеллем», дзе можна «дакрануцца да гістарычнай рэчаіснасці». «Бог увайшоў у гэтую зямлю, працаваў з намі ў гэтым свеце, — працягваў Папа. — Святая Зямля, з пункту гледжання на саму сваю гісторыю, можа быць прызнана мікракосмасам, які ўключае ў сябе „мазольную“ вандроўку Бога з чалавецтвам. Вандроўку, якая праз грэх цягне таксама Крыж. Аднак жа, дзякуючы шчодрасці Божай любові, таксама радасць Духа Святога, распачатае ужо змёртвыхпаўстанне — гэта таксама вандроўка праз даліны нашага цярпення да Божага Валадарства. Валадарства, якое не з гэтага свету, але жыве ў гэтым свеце і павінна пранікнуць яго сваёю моцаю справядлівасці і міру».

 
© 2003-2025 Catholic.by