Выстава з нагоды 80-годдзя Дзяржавы Ватыкан карыстаецца вялікім поспехам | Друк |
Святы Айцец
19.05.2009 16:46

Вялікім поспехам карыстаецца выстава з нагоды 80-годдзя Горада Дзяржавы Ватыкан. Выстава на плошчы Святога Пятра ў Рыме працягнецца да 14 чэрвеня 2009 г. (першапачатковы тэрмін дзейнасці выставы — з 12 лютага па 10 мая). Экспазіцыя  ўключае ў сябе планы, макеты, фотаздымкі Ватыкана, а таксама дакументы, якія датычацца эпохі Латэранскіх пагадненняў.

Датай заснавання Горада Дзяржавы Ватыкан лічыцца 11 лютага 1929 г., калі Дзяржаўны сакратар Італіі кардынал П’етра Гаспары і прэм’ер-міністр краіны Бэніта Мусаліні падпісалі Латэранскія пагадненні: трактат, канкардат, фінансавыя канвенцыі паміж Італіяй і Апостальскай Сталіцай.

 
© 2003-2025 Catholic.by