Папскі Латэранскі універсітэт атрымаў італьянскую архітэктурную ўзнагароду | Друк |
Святы Айцец
28.05.2009 18:33
Папскаму Латэранскаму універсітэту прысуджана італьянская архітэктурная ўзнагарода (IN/ARCH-ANCE). Узнагароду, якая прысуджаецца ў Італіі ў трэці раз, атрымаў 26 мая 2009 г. у Мілане рэктар навучальнай установы арцыбіскуп Рыно Фізікелла.

Адабрэнне Нацыянальнага інстытута архітэктуры і Нацыянальнага таварыства будаўніцтва выклікаў рэалізаваны на Латэране праект пашырэння Бібліятэкі імя Пія ІХ і перабудовы Вялікай залы імя Бэнэдыкта XVI. Аўтар праектаў — майстэрня King Roselli Architetti. Узнагарода прысуджана ў катэгорыі «новы будынак».


 
© 2003-2025 Catholic.by