Прэзентацыя новай энцыклікі Бэнэдыкта XVI | Друк |
Святы Айцец
06.07.2009 19:57
Прэзентацыя новай энцыклікі Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Caritas in veritate» («Любоў у праўдзе») адбудзецца 7 ліпеня 2009 г. у прэс-цэнтры Апостальскай Сталіцы.

У канферэнцыі, прымеркаванай да прэзентацыі новай энцыклікі Святога Айца, прыме ўдзел старшыня Папскай рады «Iustitia et Pax» кардынал Рэнато Рафаэле Марціно, старшыня Паскай рады «Cor Unum» кардынал Паўль Ёзаф Кордэс, а таксама кансультант Рады «Iustitia et Pax», выкладчык палітычнай эканомікі балонскага універсітэта прафесар Стэфано Заманьі.

Пантыфік адзначае, што ў дадзенай энцыкліцы ён працягвае думкі папы Паўла VI, выказаныя ў энцыкліцы «Populorum progressio» (1967 г.). Па словах Святога Айца, галоўная мэта стварэння энцыклікі «Caritas in veritate» — «паглыбленне некаторых аспектаў інтэгральнага развіцця ў нашу эпоху ў святле любові і праўды».

Дату прэзентацыі новай энцыклікі Бэнэдыкта XVI аб’явіў падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане 29 чэрвеня гг.
 

 
© 2003-2025 Catholic.by