Бэнэдыкт XVI заахвочвае да малітвы ў інтэнцыі саміту «Вялікай васьмёркі» | Друк |
Святы Айцец
08.07.2009 19:18
Да малітвы ў інтэнцыі саміту «Вялікай васьмёркі», які распачаўся 8 ліпеня 2009 г. у Аквіле (Італія), заклікаў Святы Айцец Бэнэдыкт XVI у гэты ж дзень падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

«Няхай  гэты важны сусветны саміт прынясе рашэнні і парады, якія будуць служыць сапраўднаму прагрэсу ўсіх народаў, асабліва самых бедных», — заклікаў Святы Айцец.

У саміце «Вялікай васьмёркі» прымаюць удзел кіраўнікі Расіі, ЗША, Італіі, Вялікабрытаніі, Францыі, Германіі, Японіі і Канады. На саміце будуць узняты пытанні адносна наступстваў фінансавага крызісу, барацьбы з тэрарызмам, зменаў клімату і харчовай бяспекі.


 
© 2003-2025 Catholic.by