Фільм пра святога Аўгустына Бэнэдыкт XVI параўнаў з падарожжам у часе | | Друк | |
Святы Айцец |
04.09.2009 16:17 |
![]() Нямецкія стваральнікі стужкі, прысутныя на яе перадпрэм’ерным паказе ў Кастэльгандольфа (прыгарад Рыма), паведамілі, што сам Пантыфік заахвоціў іх да таго, каб стварыць фільм пра святога Аўгустына. Ацэньваючы зробленае, Святы Айцец параўнаў стужку з вялікім падарожжам у часе. «Мне здаецца, што фільм з’яўляецца своеасаблівым падарожжам па кантыненце духа, які далёкі для нас, але адначасова блізкі, бо трагедыя чалавека заўсёды застаецца нязменнай, — сказаў Папа. — Мы бачылі, як у вельмі далёкім для нас кантэксце праходзіць чалавечае жыццё, з усімі яго праблемамі, тугою, паражэннямі. І ўбачылі, што ў выніку праўда — мацнейшая, яна даходзіць да чалавека. Менавіта гэта з’яўляецца вялікай надзеяй, якая трывае ажно да сканчэння: самі мы не можам знайсці праўды, гэта Праўда ва ўласнай асобе знаходзіць нас». Фільм пра святога Аўгустына быў створаны пры супрацоўніцтве італьянскай, нямецкай і польскай кінастудый. |