Другая частка кнігі Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» ўбачыць свет вясной 2010 г. |
| Друк | |
Святы Айцец
|
15.09.2009 16:09 |
Другая частка працы Святога Айца Бэнэдыкта XVI «Езус з Назарэта» будзе завершана вясной 2010 г. Аб гэтым паведаміў кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы. Другі том працы будзе ахопліваць падзеі з дзяцінства Езуса, муку, смерць і ўваскрасенне Пана.
На думку кс. Ламбардзі, не выключана невялікае спазненне выхаду другой часткі працы па прычыне яе рэдагавання і перакладу на іншыя мовы. Святы Айцец працуе над ёю ўжо два гады, галоўным чынам падчас летняга адпачынку. Пэўнай перашкодай для Папы ў працы над кнігай на нейкі час стаў пералом запясця правай рукі ў ліпені гг.
|