Бэнэдыкт XVI наведаў Ватыканскую Астранамічную Абсерваторыю |
| Друк | |
Святы Айцец
|
17.09.2009 19:07 |
16 верасня 2009 г. папа Бэнэдыкт XVI наведаў новую Ватыканскую Астранамічную Абсерваторыю, размешчаную на тэрыторыі Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма). Святы Айцец прыбыў у абсерваторыю з мэтай асвячэння яе памяшкання, і гэтая падзея азначае пачатак новага этапа ў гісторыі існавання ўстановы. Ватыканская Абсерваторыя з’яўляецца адной з самых старажытных у свеце, яе карані паходзяць з XVI ст. Пачатак яе закладзены яшчэ ў часы папы Грыгорыя ХІІІ спецыяльным камітэтам, які займаўся рэформай календара. На працягу стагоддзяў на базе абсерваторыі, кіраўнікамі якой былі езуіты, праводзіліся важныя навуковыя даследаванні. Гэта практыка працягваецца і на сучасным этапе.
Месцазнаходжанне абсерваторыі з’яўляецца ў пэўнай ступені сімвалічным: установа знаходзіцца нібыта на памежжы Касцёла і свету, прымае ўдзел у дыялогу рэлігіі з навукай і культурай. З аднаго боку яна знаходзіцца побач з Апостальскай Сталіцай, з іншага — супрацоўнічае з навукоўцамі, якія належаць да іншых веравызнанняў і культур. Акрамя гэтага, абсерваторыя вядзе дыялог і з тымі, хто не верыць у Бога. У сферу дзейнасці абсерваторыі ўваходзіць арганізацыя кангрэсаў, навуковых сустрэч, а таксама супрацоўніцтва з новым пакаленнем езуіцкіх навукоўцаў.
|