Каталіцкія патрыярхі Блізкага Усходу сустрэліся са Святым Айцом | Друк |
Святы Айцец
21.09.2009 20:17
19 верасня 2009 г. у Кастэль Гандольфа (прыгарад Рыма) Святы Айцец Бэнэдыкт XVI прыняў сем каталіцкіх патрыярхаў з Блізкага Усходу. У сустрэчы прымаў таксама ўдзел лацінскі Патрыярх Іерусаліма арцыбіскуп Фуад Туаль.

Паводле Ватыканскага радыё, тэмамі абмеркавання сталі пытанні дыялога з мусульманамі, нарастання фундаменталізму ў краінах Блізкага Усходу і становішча хрысціян народаў гэтага геаграфічнага абшару, пытанне аб статусе каталіцкіх патрыярхаў Блізкага Усходу ў паўсюдным Касцёле і аб касцёльнай юрысдыкцыі ў Кувейце і ў краінах Персідскага заліва.

Патрыярхі разам са Святым Айцом абмяркуюць таксама пытанне аб становішчы народаў Персідскага заліва, звяртаючы ўвагу на зменлівую дынаміку Цэркваў у гэтым рэгіёне, дзе ў апошні час знаходзяцца тысячы хрысціянаў-эмігрантаў.

Як паведамляе AsiaNews, падчас свайго знаходжання ў Рыме патрыярхі, апроч іншага, прымуць удзел у падрыхтоўчай сустрэчы Сіноду Біскупаў Блізкага Усходу, які можа быць праведзены ў наступным годзе.

Паводле матэрыялаў Zenit.org

 
© 2003-2025 Catholic.by