Арыгінальныя рысы Пантыфікату Бэнэдыкта XVI | Друк |
Святы Айцец
25.09.2009 20:08
Бэнэдыкт XVI з’яўляецца адным з найлепшых Рымскіх Папаў у гісторыі, — падкрэсліў 21 верасня 2009 г. былы кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы Хоакін Наварро-Вальс. Па яго словах, найбольш арыгінальнай рысай Пантыфікату Святога Айца з’яўляецца яго павага да чалавечай рацыянальнасці і вера ў здольнасць асобы служыць праўдзе, у чым, аднак, галоўнай перашкодай становіцца «дыктатура рэлятывізму». Хоакін Наварро-Вальс адзначыў шматлікую бібліяграфію прац Бэнэдыкта XVI, што сведчыць пра «бліскучае багацце інтэлекту» Святога Айца.

Былы прадстаўнік Апостальскай Cталіцы таксама ўзгадаў асобу папы Яна Паўла ІІ. Наварро-Вальс паінфармаваў, што мае больш за 600 старонак запісаў, якія датычаць яго працы ў час Пантыфікату папы Яна Паўла ІІ. Па словах былога кіраўніка ватыканскай прэс-службы, некаторыя бакі характару і асобы Вялікага Папы яшчэ не да канца вядомы людзям. Напрыклад, варта адзначыць, што Ян Павел ІІ меў вялікае пачуццё гумару і не страчваў пазітыўнага настрою нават тады, калі яму даводзілася вырашаць самыя драматычныя праблемы.

 
© 2003-2025 Catholic.by