| Заклік Бэнэдыкта XVI адносна смяротнага пакарання | | Друк | |
| Слова Папы |
| 30.11.2011 16:01 |
|
Пантыфік звярнуўся да ўдзельнікаў форуму, арганізаванага Супольнасцю св. Ідзія, што праходзіць пад дэвізамі «Для свету без смяротнага пакарання» і «Няма справядлівасці без жыцця». «Выказваю надзею, што вашае пасяджэнне стане заахвочваннем да прыняцця палітычных і заканадаўчых ініцыятываў… на карысць адмены смяротнага пакарання і далейшага развіцця на шляху дастасавання дысцыплінарнага закону як да чалавечай годнасці вязняў, так і да плённага захавання грамадскага парадку», — адзначыў Святы Айцец. |