Папа ў Сусветны дзень міру: аснова міру — ведаць, што ў Хрысце мы сыны Бога | | Друк | |
Слова Папы |
01.01.2013 15:58 |
Пра сутнасць найглыбейшага міру з Богам казаў папа Бэнэдыкт XVI падчас Імшы ва ўрачыстасць святой Багародзіцы Марыі 1 студзеня ў Ватыкане. Па словах Папы, нішто не можа адабраць у вернікаў гэты мір, нават цяжкасці і цярпенні. Нагадваючы пра Сусветны дзень міру, які адзначаецца сёння і тэма якога — «Благаслаўлёныя міратворцы», Пантыфік падкрэсліў, што жаданне міру характэрнае для кожнага чалавека і злучаецца з жаданнем «поўнага, шчаслівага, добра рэалізаванага жыцця». Чалавек «створаны для міру, які ёсць дарам Бога». Аб міры, па словах Папы, трэба маліцца як аб Божым дары і адначасова будаваць яго з усіх сваіх сіл. (AG) |