Папа на 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны: «Патрэбны масты, а не муры» |
| Друк | |
Слова Папы
|
09.11.2014 15:49 |
«Дзе існуе сцяна — там існуе закрытасць сэрца. Патрэбны масты, а не муры», — адзначыў Папа Францішак 9 лістапада ў звароце да вернікаў, сабраных у Ватыкане на надзельнай малітве «Анёл Панскі», узгадваючы пра 25-годдзе падзення Берлінскай сцяны, сімвалу «ідэалагічнага раздзялення Еўропы і ўсяго свету».
«Падзенне адбылося раптоўна, але стала магчымым дзякуючы вялікім намаганням шматлікіх асобаў, якія за гэта змагаліся, маліліся і пакутавалі, аж да ахвяравання жыцця. Сярод іх ролю галоўнай дзеючай асобы меў святы Ян Павел ІІ», — сказаў Папа.
Пантыфік заклікаў маліцца, каб з Божай дапамогай і ў супрацоўніцтве паміж усімі людзьмі добрай волі ўсё больш пашыралася культура сустрэчы, здольная разбураць усе сцены, якія яшчэ раздзяляюць свет, і каб больш ніколі не адбывалася пераследу і забойстваў людзей з прычыны іх веры ці рэлігійнай прыналежнасці.
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё (AG)
|