Папа Францішак заклікае маліцца за Габон | | Друк | |
Слова Папы |
12.09.2016 10:33 |
«Я хацеў бы заклікаць да асаблівай малітвы ў інтэнцыі Габона, дзяржавы, якая перажывае перыяд сур’ёзнага палітычнага крызісу. Даручаю Пану ахвяр сутыкненняў і іх сем’і. Спалучаюся з біскупамі гэтай улюбёнай афрыканскай краіны, каб заклікаць бакі канфлікту адмовіцца ад усіх формаў гвалту і заўсёды імкнуцца да агульнага дабра», — сказаў Святы Айцец.
У выніку сутыкненняў з паліцыяй былі забіты тры чалавекі, больш за тысячу — арыштаваны. Рэспубліка Габон налічвае амаль 1,5 млн чалавек. Пачынаючы з сярэдзіны XIX ст., з’яўлялася французскай калоніяй, першапачаткова ў складзе Французскага Конга, з 1910 года — Французскай Экватарыяльнай Афрыкі. Незалежнасць Габон атрымаў 17 жніўня 1960 г. |