Папа заклікаў жанчын Блізкага Усходу спрыяць міру | | Друк | |
Слова Папы |
21.10.2016 13:10 |
У тэлеграме, скіраванай праз Дзяржсакратара кардынала П'етро Параліна, Папа Францішак выказаў пажаданне, каб намаганні жанчын на карысць росквіту і міру «прынеслі багатыя плёны чалавечага і сацыяльнага развіцця і паспрыялі прымірэнню паміж людзьмі і абнаўленню згоды паміж народамі». Пантыфік заклікаў да шчодрага ажыццяўлення ўчынкаў міласэрнасці і сардэчна прывітаў усіх жанчын Блізкага Усходу і краін Міжземнаморскага басейну, пазначаных сацыяльнымі канфліктамі, беднасцю і рознымі формамі дыскрымінацыі. |