Папа Францішак: гандаль людзьмі — балючая і адкрытая рана свету | Друк |
Слова Папы
07.11.2016 17:12

На абавязковасць супрацьстаяння абыякавасці ў адносінах да гандлю людзьмі звярнуў увагу Святы Айцец 7 лістапада, прымаючы на аўдыенцыі ўдзельнікаў ІІ сходу таварыства кансэкраваных асобаў у Еўропе, якія процідзейнічаюць гэтаму промыслу.

Пантыфік падкрэсліў, што гандаль людзьмі — гэта вельмі балючая і адкрытая рана нашага свету. «Гэта сучасная форма рабства, якая зневажае годнасць шматлікіх нашых братоў і сясцёр і з’яўляецца сапраўдным злачынствам супраць чалавецтва», — сцвердзіў Святы Айцец.

Папа Францішак падзякаваў прадстаўнікам манаскіх таварыстваў за іх актыўнасць у гэтай справе і сведчанне Евангелля міласэрнасці. Пантыфік асабліва падкрэсліў уклад жанчын, якія спадарожнічаюць іншым жанчынам і дзецям у працэсе аздараўлення і рэінтэграцыі.

Святы Айцец пажадаў удзельнікам сустрэчы, каб вынікі гэтага форуму паспрыялі больш плённаму абвяшчэнню Евангелля на адной з самых вялікіх «перыферый» сучаснага грамадства.

КАІ, (VGr)

 
© 2003-2024 Catholic.by