Папа Францішак заклікае маліцца, каб у свеце не было дзяцей-салдат (+відэа) | | Друк | |
Слова Папы |
06.12.2016 10:15 |
Звяртаючыся да ўсіх людзей добрай волі, Пантыфік заахвочвае зрабіць усё магчымае, каб пакласці канец гэтай форме рабства. Відэапасланне пачынаецца з выявы чалавека ў цемры, у ваеннай форме, з патранташам. Чалавек здымае павязку, якая прыкрывае твар, і мы бачым дзіця. Затым ідуць кадры з дзецьмі, якія гуляюць, ходзяць у школу, у іх радасныя твары. «Кім бы ты ні быў, — кажа Папа, — калі цябе гэта ўсё закранула гэтаксама, як мяне, прашу цябе далучыцца да малітвы». Паводле рускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |