Святы Айцец: міжусобіцы ў Бразіліі выклікаюць трывогу | | Друк | |
Слова Папы |
05.01.2017 09:01 |
Пантыфік заклікаў вернікаў маліцца за загінулых, за іх сем’і і ўсіх зняволеных у гэтай бразільскай турме, а таксама за людзей, якія там працуюць. Турмы павінны быць «месцамі рэабілітацыі і сацыяльнай рэінтэграцыі, а ўмовы жыцця зняволеных павінны быць вартыя чалавека», — падкрэсліў Святы Айцец. У Бразіліі прынамсі 60 вязняў сталі ахвярамі разборак двух мафіёзных кланаў у турме Манаўса ў цэнтральнай Амазоніі. Прадстаўнікі мясцовага наркакартэля ўзялі ў закладнікі 12 ахоўнікаў і 74 вязні з картэля горада Сан-Паўлу. «Я заклікаю вас маліцца за загінулых зняволеных і за ўсіх асоб, пазбаўленых волі ва ўсім свеце. Няхай турмы будуць на самой справе месцамі сацыяльнай рэінтэграцыі», — заклікаў яшчэ раз Папа. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |