У хуткім часе будзе ўтворана Папская рада па справах новай евангелізацыі Захаду | | Друк | |
Рымская курыя |
26.04.2010 14:37 |
На чале новай Папскай рады стане арцыбіскуп Рыно Фізікелла, які на сённяшні дзень з’яўляецца старшынёй Папскай акадэміі «Pro Vita» і рэктарам Папскага Латэранскага універсітэта ў Рыме. Іерарх па-ранейшаму будзе выконваць функцыю капелана італьянскага парламента. Плануецца, што рэктарам Папскага Латэранскага універсітэта ў Рыме стане кс. Энрыко даль Ковало SDB, які сёлета праводзіў вялікапосныя рэкалекцыі ў Апостальскай Сталіцы. Кандыдаты на пасаду старшыні Папскай акадэміі «Pro Vita» на сённяшні дзень не вядомы. |