| Юбілейны адпуст у Год св. Клары | | Друк | | 
	| Рымская курыя | 
	| 28.04.2011 11:27 | 
|  Апостальская Сталіцы выдала спецыяльны дэкрэт пра поўны адпуст у сувязі з
 юбілейным Годам св. Клары, які распачаўся ў Пальмовую нядзелю. 
Святкаванне звязана з 800-годдзем заснавання Ордэна Убогіх Сясцёр св. 
Клары.
 У дэкрэце паведамляецца, што поўны адпуст можна атрымаць, прыняўшы святую Камунію і памаліўшыся ў інтэнцыях Святога Айца пры ўдзеле ў юбілейных цэлебрацыях і набажэнствах. Адпуст можна таксама атымаць, прысвячаючы пэўны час разважанням і малітве, якая будзе ўключаць «Ойча наш...», «Вітай, Марыя...» і «Веру ў Бога...», літанію да Найсвяцейшай Панны Марыі, св. Францішка і св. Клары з Асізі. Поўны адпуст можна таксама ахвяраваць за душы, якія церпяць у чыстцы. 
 Юбілейныя ўрачыстасці, падчас якіх можна будзе атрымаць поўнае адпушчэнне грахоў, адбудуцца ў свята св. Клары (11 жніўня 2011 і 2012 гг.), у свята св. Францішка (4 кастрычніка 2011 г.) і ў іншыя, спецыяльна ўстаноўленыя дні. Юбілейны адпуст можна будзе атрымаць пры выкананні тых жа умоў, удзельнічаючы ва ўрачыстасцях у Асізі на працягу ўсяго юбілейнага года.
 
 |