Кардынал Канісарэс лічыць, што ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана належыць святкаваць у чацвер | | Друк | |
Рымская курыя |
01.07.2011 13:27 |
Урачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Пана ў некаторых краінах адзначалі ў мінулую нядзелю 26 чэрвеня, само ж свята прыпадае на 23 чэрвеня. «Я лічу, што вяртанне ўрачыстасці „Corpus Christi“ на яе асабістае месца святкавання, адрознае ад нядзелі, было б радасным і дастаткова абнадзейваючым знакам, які ў сярэдзіне тыдня нагадваў людзям пра тое, што Хрыстус з’яўляецца цэнтрам усяго», — адзначыў іерарх у інтэрв’ю Ватыканскаму радыё. |