Ватыканскі іерарх пра небяспеку цэлебрацыі літургіі шматлікімі святарамі | | Друк | |
Рымская курыя |
11.07.2012 14:53 |
«Калі такое паўтараецца занадта часта, у святара можа развіцца адчуванне, што ён адзін з удзельнікаў Эўхарыстыі, хоць на самой справе ён святар, які складае ахвяру святой Імшы», — патлумачыў кардынал 9 ліпеня на канферэнцыі ў ірландскім горадзе Корк. Як паведамляе Ватыканскае радыё, кіраўнік вышэйшай судовай інстанцыі Ватыкана лічыць, што канцэлебрацыя характэрна для ўрачыстай літургіі з удзелам біскупа або яго прадстаўніка. Калі гэта адбываецца ў супольнасці саміх святароў — гэта супярэчыць лацінскай літургічнай традыцыі. |