Прэфект Кангрэгацыі Веравучэння: сённяшні навуковы атэізм блізкі да таталітарызму | Друк |
Рымская курыя
10.11.2012 19:39

Так званы навуковы атэізм лёгка пераходзіць у ідэалогію, а затым — у палітычна-таталітарную праграму поўнай дэгуманізацыі. На гэта звярнуў увагу прэфект Кангрэгацыі Веравучэння арцыбіскуп Герхард Мюлер падчас V Сусветнага метафізічнага кангрэсу, які праходзіў у Рыме 8–10 лістапада.

Як адзначыў арцыбіскуп Мюлер, сучасны атэізм упісваецца ў працэс дэхрысціянізацыі Захаду, які доўжыцца яшчэ з XVII стагоддзя. Сённяшні атэізм не прапануе нічога новага ў параўнанні з тым, што сцвярджалі яго прыхільнікі чатыры стагоддзі таму. Іерарх падкрэсліў, што разуменне веры як паталогіі збліжае навуковы атэізм з сумна вядомымі палітычнымі ідэалогіямі.

У гэтым кантэксце прэфект Кангрэгацыі Веравучэння назваў метафізіку рэальным выйсцем з адвечнага інтэлектуальнага дыспуту паміж рацыяналізмам і эмпірызмам. Маецца на ўвазе разуменне чалавека як істоты, адкрытай на трансцэндэнтнае, якая ў адносінах з Богам знаходзіць мір, праўду і дабро.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by