Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству: еднасць Касцёла не можа заставацца ілюзіяй | Друк |
Рымская курыя
11.12.2012 14:41

«Еднасць Касцёла, вялікае абяцанне Хрыста, не можа быць толькі ілюзіяй», — падкрэсліў кардынал Курт Кох. Старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству выступіў з дакладам «Еднасць: ілюзія ці абяцанне? Экуменічныя аспекты Года веры» ў рымскім Латэранскім універсітэце.

Кардынал адзначыў, што ў сённяшняй постмадэрнісцкай ментальнасці можна сустрэць думку, быццам існуе не толькі разнастайнасць рэлігій, але і Божага аб’яўлення — да такой ступені, што Хрыста называюць адным з многіх адкупіцеляў. Адваротнае меркаванне — падазронае стаўленне да ўсялякага пошуку адзінства, калі яно прымаецца ў лепшым выпадку толькі як талерантнае прызнанне разнастайнасці.

Галоўная праблема, па словах іерарха, заключаецца ў тым, што ў апошнія дзесяцігоддзі мэта экуменічнага дыялога стала менш яснай. Асабліва гэта датычыць пратэстанцкіх Цэркваў і супольнасцяў, якія адверглі мэту адзінства ў супольнай веры і сакрамэнтах на карысць пастулату аб узаемным прызнанні хрысціянскіх супольнасцяў у якасці Цэркваў. Для Каталіцкага Касцёла, дадаў кардынал, узорам еднасці з’яўляецца Святая Тройца.

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by