Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства падзякаваў жанчынам, якія выхоўваюць у сынах пакліканне | Друк |
Рымская курыя
04.01.2013 18:27

Прэфект Кангрэгацыі па справах Духавенства кардынал Маўра Пьячэнца скіраваў адкрыты ліст, у якім падзякаваў жанчынам, што з маленства выхоўваюць у сваіх сынах духоўнасць. Іерарх высока ацаніў ролю сям’і ў нараджэнні паклікання да святарства.

«У нашым заходнім секулярызаваным свеце маці святароў і семінарыстаў з’яўляюцца сапраўдным рэсурсам для падтрымкі і суправаджэння сваіх дзяцей у іх пакліканні», — адзначыў кардынал, чые словы прыводзіць Ватыканскае радыё. Як дадаў прэфект кангрэгацыі, любоў бацькоў і першае навучанне веры з’яўляюцца плённай глебай, на якой можа ўкараніцца адданасць Божай волі і працягвацца яе ўзрастанне.

У сваім звароце кардынал Пьячэнца падкрэсліў, што і для самой сям’і пакліканне аднаго з яе членаў уяўляе сабой «навіну, якая не паддаецца вымярэнню чалавечымі параметрамі і заўсёды кліча ўсіх да навяртання». Іерарх назваў ролю маці святароў у гэтым працэсе «ўнікальнай і асаблівай».

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by