Кардынал Анджэла Амата пра развіццё справы кананізацыі Яна Паўла ІІ | Друк |
Рымская курыя
20.02.2013 15:47

Аб развіцці справы кананізацыі благаслаўлёнага Яна Паўла ІІ сказаў прэфект Кангрэгацыі па справах Кананізацыі кардынал Анджэла Амата. Іерарх адказаў на пытанні журналістаў падчас канферэнцыі ў Папскім Латэранскім універсітэце.

На пытанне, ці разглядаецца кангрэгацыяй выпадак аздараўлення, які пры прызнанні яго сапраўднасці быў бы другім цудам, што адбыўся праз заступніцтва Яна Паўла ІІ, кардынал адказаў: «Мы працуем» і дадаў, што «справа развіваецца вельмі добра».

Калі кангрэгацыя ў канчатковым выпадку прызнае сапраўдным цуд аздараўлення праз заступніцтва благаслаўлёнага, гэтага будзе дастаткова для яго кананізацыі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by