Кардынал Кох: у экуменічныя адносіны прыйшла новая надзея | | Друк | |
Рымская курыя |
26.03.2013 12:22 |
Кардынал узгадаў пра запланаваны ў Апостальскай Сталіцы візіт да новага архіепіскапа Кентэрберыйскага і пра запрашэнне Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея да папы Францішка разам наведаць Святую Зямлю. «Новы архіепіскап Кентэрберыйскі з’яўляецца вялікім рэалістам і дасканала ведае праблемы сучаснага свету. Для яго паглыбленне і пашырэнне веры ў свеце — адна з галоўных задач. Думаю, яго сустрэча з Папам паспрыяе працягу экуменічнага дыялога», — адзначыў старшыня Папскай рады. (AG) |