Кардынал Кох: у экуменічныя адносіны прыйшла новая надзея | Друк |
Рымская курыя
26.03.2013 12:22

Папа Францішак абудзіў новую надзею, звязаную з экуменічным дыялогам. «Папу глыбока клапоціць экуменічны дыялог», — падкрэслівае кардынал Курт Кох, старшыня Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Кардынал узгадаў пра запланаваны ў Апостальскай Сталіцы візіт да новага архіепіскапа Кентэрберыйскага і пра запрашэнне Патрыярха Канстанцінопальскага Барталамея да папы Францішка разам наведаць Святую Зямлю. «Новы архіепіскап Кентэрберыйскі з’яўляецца вялікім рэалістам і дасканала ведае праблемы сучаснага свету. Для яго паглыбленне і пашырэнне веры ў свеце — адна з галоўных задач. Думаю, яго сустрэча з Папам паспрыяе працягу экуменічнага дыялога», — адзначыў старшыня Папскай рады.

«Мы будзем размаўляць з Пантыфікам пра пілігрымку з Патрыярхам Барталамеем на Святую Зямлю, — дадаў іерарх. — Сустрэча Паўла VI з Патрыярхам Афінагорам была крокам, які даў велізарную надзею на будучыню. Сёння гэта быў бы цудоўны знак, які б дадаў адвагі і новага імпульсу экуменічным адносінам».

(AG)

 
© 2003-2022 Catholic.by