Апостальская Сталіца падзякавала ўдзельнікам маніфестацый у абарону сям’і | Друк |
Рымская курыя
26.03.2013 23:18

Старшыня Папскай рады па справах сям’і арцыбіскуп Вінчэнца Палья выказаў удзячнасць удзельнікам маніфестацый у абарону сужэнства. 24–26 сакавіка яны прайшлі ў Парыжы (Францыя) і Вашынгтоне (ЗША).

У пасланні да епіскапату ЗША старшыня Папскай рады адзначыў, што, хоць гэта ўсялякімі спосабамі спрабуюць змяніць, «сям’я застаецца сапраўдным багаццем для дабра чалавецтва».

Як інфармуе польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, удзельнікаў маніфестацыі ў Вашынгтоне прывітаў таксама сакратар Папскай рады біскуп Жан Лафіт. Іерарх нагадаў, што ў апошні раз у Парыжы ў абарону сапраўднага сужэнства выступілі больш за 1,5 мільёна чалавек, а таксама падкрэсліў, што неабходна супрацьстаяць фальшывай аргументацыі, якая ставіць талерантнасць вышэй за праўду. Біскуп дадаў, што першымі ахвярамі змен у вызначэнні сужэнства становяцца дзеці, якіх жадаюць пазбавіць сям’і, дзе ёсць бацька і маці.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by