Папская рада па справах сям’і пра міжканфесійныя і міжрэлігійныя сужэнствы | Друк |
Рымская курыя
04.04.2013 19:15

Апостальская Сталіца выказалася аб праблемах, якія могуць узнікаць пры заключэнні сужэнства паміж католікам і тым, хто не падзяляе каталіцкай веры. Сакратар Папскай рады па справах сям’і біскуп Жан Лафіт нагадаў, што для Каталіцкага Касцёла шлюб — гэта не толькі саюз паміж мужчынам і жанчынай, але і сакрамэнт.

Іерарх дадае, што толькі католікі вераць у непарыўнасць сужэнства. Сакратар ватыканскага ведамства заўважае, што саюзы паміж хрысціянамі розных канфесій не выклікаюць асaблівых праблем і ў некаторых краінах вельмі распаўсюджаныя. Тым не менш для іх заключэння патрабуецца згода Касцёла.

Біскуп адзначае, што нашмат большыя праблемы з’яўляюцца пры заключэнні шлюбу паміж католікам і вызнаўцам нехрысціянскай рэлігіі. У гэтым выпадку сужэнец-католік павінен паведаміць сужэнцу, які прадстаўляе іншую рэлігію, аб сваім абавязку па захаванні ўласнай веры і выхаванні дзяцей у Касцёле.

Сакратар Папскай рады, словы якога прыводзіць польская рэдакцыя Ватыканскага радыё, падкрэслівае, што ў асабліва праблематычнай сітуацыі знаходзяцца мусульманска-хрысціянскія шлюбы. Іслам патрабуе, каб дзеці выхоўваліся ў веры бацькі-мусульманіна. У краінах, дзе існуе ісламскае права, шлюб паміж мусульманінам і хрысціянінам наогул забаронены. Праблемы ў такіх саюзах з’яўляцца пазней і вынікаюць з розных поглядаў на ролю жанчыны і выхаванне дзяцей. Тым не менш, дадае прадстаўнік Апостальскай Сталіцы, існуюць і станоўчыя прыклады такіх саюзаў.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by