Cвяты Айцец прызначыў новага сакратара ватыканскай кангрэгацыі | Друк |
Рымская курыя
06.04.2013 13:38

6 красавіка Святы Айцец Францішак прызначыў новага сакратара Кангрэгацыі па справах Інстытутаў кансэкраванага жыцця і Таварыстваў апостальскага жыцця. Ім стаў Генеральны настаяцель ордэна францішканаў а. Хасэ Радрыгес Карбалла OFM, якому Папа адначасова надаў тытул арцыбіскупа.

Як паведамляе Ватыканскае радыё, айцец Карбалла нарадзіўся ў 1953 г. у Іспаніі. Вывучаў біблійную тэалогію у Ерузалеме і Рыме. Аўтар шматлікіх артыкулаў на тэму кансэкраванага жыцця, душпастырскай тэалогіі, Святога Пісання і францішканскай духоўнасці і некалькі кніг. Валодае іспанскай, англійскай, французскай, італьянскай, партугальскай, лацінскай, старажытнагрэчаскай і старажытнаяўрэйскай мовамі.

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by