Новыя прызначэнні: Калегія кардыналаў у лічбах | | Друк | |
Рымская курыя |
12.10.2016 11:52 |
Кардыналы, разам з тымі, якія будуць абвешчаны, паходзяць з 79 краін. У Еўропе «сваіх» кардыналаў маюць 24 дзяржавы: у Італіі — 46, у Іспаніі — 12, у Германіі — 10, у Францыі — 9, у Польшчы — 5. У цэлым Стары кантынент будзе мець 112 кардыналаў, у тым ліку 55 выбаршчыкаў. У Амерыцы — Паўночнай, Цэнтральнай і Паўднёвай — у цяперашні час у агульнай колькасці 18 краін з кардыналамі — іх 62. У Афрыцы кардыналы ёсць у 21 краіне — тут іх 24. У Азіі налічваецца 12 дзяржаў, у якіх жывуць і працуюць 24 кардыналы. У Акіяніі, уключаючы Аўстралію, 4 краіны маюць у агульнай колькасці 6 кардыналаў. Самым маладым кардыналам зараз будзе 50-гадовы Дз’ёдонэ Нзапалаінга, арцыбіскуп Бангі, сталіцы Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі. Найстарэйшым з’яўляецца былы арцыбіскуп Манісалес у Калумбіі — кардынал Хасэ дэ Хесус Пімьента Радрыгес, які нарадзіўся ў 1919 г. Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё |